Да Года малой радзімы і 75-годдзя вызвалення Беларусі

12 красавіка 2019 года сярод навучэнцаў І курса выкладчыкамі філілагічных і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін была праведзена канферэнцыя, прысвечаная Году малой радзімы. Мэта мерапрыемства – выхаванне патрыятызму, гуманізму, і павагі да гераічнай тысячыгодняй гісторыі свайго краю, развіццё пазнавальных здольнасцяў навучэнцаў.

 

Збор гістарычнага матэрыялу пра суайчыннікаў – герояў, знакамітых асобаў-землякоў, імёнамі якіх названы вуліцы гарадоў, школы, пачаўся навучэнцамі з аналізу матэрыялаў музейных пакояў, бібліятэк, сродкаў масавай інфармацыі, сямейных архіваў, інтэрнэтартыкулаў. На падставе аналізу сабранага матэрыялу пад кіраўніцтвам выкладчыкаў навучэнцы аформілі даклады, якія і былі прадстаўлены на канферэнцыі ў гістарычнай секцыі “Героі малой радзімы”.  З прэзентацыямі выступілі навучэнцы групы АТПіВ-72.18/1: Кучараеў Яўген з дакладам “В.А.Урублеўскі – генерал Парыжскай Камуны 1871 года”, Кальцоў Аляксей – “Д.В.Давыдаў – генерал-лейтэнант, камандзір партызанскага руху Айчыннай вайны 1812 года”,  Сільчанка Мацвей – “Эліза Ажэшка – пісьменніца, грамадскі дзеяч”, Ціток Уладзімір – “В.Д.Сакалоўскі – маршал, герой Савецкага Саюза”, Лішык Пётр – “Героі Слонімшчыны: К.С.Гнідаш – камандзір дыверсійна-разведвальнага атрада, Герой Савецкага Саюза”; навучэнец групы МіЭЭ-96.18/1 Бутвілоўскі Аляксей выступіў з дакладам на тэму “М.А.Волкаў – герой савецка-фінскай вайны, кіраўнік-падпольшчык Гродзеншчыны”.

Праца філалагічнай секцыі грунтавалася на правядзенні сярод першакурснікаў конкурсу эсэ “Я так люблю старонку родную маю”, які праводзіўся ў рамках тыдня цыклавой камісіі філілагічных дысцыплін. Навучэнцы падрыхтавалі свае выступленні на англійскай і беларускай мовах. Сярод лепшых прызнана выступленне навучэнцаў гр.ХТНРМіВ-69.18/1:  Надзейкі Наталлі з сачыненнем  “Мая Саламянка”,  Агеевай Лізаветы з цікавым эсэ пра Смаргонь, краявіды і гісторыя Гродна прыцягнулі ўвагу ў выступленні Федасенкі Валерыі, а таксама разважанне Коршуна Максіма, навучэнца тэхналагічнага аддзялення (гр.ЦВіАПБ-19.18/1), “Што такое Радзіма”. Не пакінулі абыякавымі выступленні Беняша Дзмітрыя пра Ваўкавыск, Вайтулевіча Улада пра Гродна, Козела Рамана пра Бярозаўку. Лепшай працай  на англійскай мове было прызнана выступленне і прэзентацыя Улада Сімановіча – навучэнца групы ТДП-15.18/1 хіміка-тэхналагічнага аддзялення, пра парк Жылібера. На канферэнцыі прагучалі англамоўныя выступленні першакурснікаў пра сваю малую радзіму, любімыя куткі Гродзеншчыны, якія знайшлі адлюстраванне ў падрыхтаваных навучэнцамі прэзентацыях Рабянок Кацярыны, Плюст Алёны, Мазур Аляксандра, Сільчанкі Мацвея і Цітока Уладзіміра.

Сайт президента РБ МО РБ РИПО ГрГУ Детям об армии Детский правовой сайт Детский правовой сайт

Copyright © 2014-2018. Технологический колледж УО ГрГУ им. Я. Купалы