“…Шчасце знойдзе кожнага на гэтай зямлі…”

Пад такой назвай 19 красавіка 2018 года ў Тэхналагічным каледжы  адбылася літаратурная сустрэча  з вядомым беларускім бардам, акторам і пісьменнікам Віктарам Шалкевічам.

 

 

Яго імя вядома з дзяцінства маленькім прыхільнікам Гарадзенскага  абласнога  тэатра лялек.  Яго ведаюць тыя,   для каго Драматычны тэатр – лепшае месца адпачынку.  Ён назаўсёды застанецца лепшым  выкладчыкам  для шматлікіх студэнтаў  Гарадзенскага каледжа мастацтваў.

У навучэнцаў і калектыва каледжа была цудоўная магчымасць даведацца з першых вуснаў пра першае каханне, адкуль  прыйшла любоў да слова беларускага, да гітары, чым сёння жыве і дыхае наш  славуты зямляк.

Сустрэча  прайшла ў вельмі  шчырай, сяброўскай атмасферы. Віктар заварожваў усіх  прысутных сваёй  неверагоднай харызмай і талентам.

Сайт президента РБ МО РБ РИПО ГрГУ Детям об армии Детский правовой сайт Детский правовой сайт

Copyright © 2014-2022. Технологический колледж УО ГрГУ им. Я. Купалы