Экскурсия "Новогрудок-Мир-Несвиж"

    4 кастрычніка 2015 года адбылася экскурсія па старажытных замках Беларусі па маршруце “Наваградак – Мір – Нясіж”. Вандроўка атрымалася цікавая і займальная.

 

 

Наведаўшы дом-музей Адама Міцкевіча, навучэнцы нанова адкрылі для сябе асобу знакамітага польскага паэта-рамантыка19 стагоддзя. Хоць нарадзіўся Міцкевіч не ў самім Наваградку (хутар Завоссе), але яго маленства прайшло менавіта ў гэтым горадзе. Цікавым падаецца факт яго цудоўнага ўратавання ад смерці ў дзяцінстве, узгаданы аўтарам у паэме“Пан Тадэвуш”, яго сыноўя любоў і моцная прывязанасць да роднай зямлі – Наваградчыны, удалечыні ад якой правёў сваё дарослае жыццё і якой прысвяціў усе свае творы. Жыццё паэта прыпала на час, калі нашы землі ўваходзілі ў склад Расейскай імперыі, але сваю Радзіму ў сваіх шматлікіх, вядомых усяму свету творах, Міцкевіч называў Літвою. Чаму так? І на гэтае пытанне навучэнцы знайшлі адказ, праслухаўшы лекцыю экскурсаводаў.

Рэшткі Наваградскага замка захапляюць сваёй маштабнасцю. Аднак і такія сцены не змаглі выстаяцць пад напорам шматлікіх войнаў. Сёння з вышыні узгорка, на якім знаходзіўся калісь замак, так вабіць прастора і краявіды.

Праз нейкія паўгадзіны пераезду аўтобусам перад нашымі вачыма паўстаў найпрыгажэйшы замак Беларусі – Мірскі. Паўтарагадзінная экскурсія па замку, цікавы расповед экскурсаводаў пра гісторыю замка, наведванне музея, камеры пытак, высотных і магутных старажытных вежаў пакінула шмат уражанняў і з’явілася адчуванне першай стомленасці.

А наперадзе нас чакаў Нясвіж. Перад наведваннем знакамітага палаца Радзівілаў навучэнцы мелі магчымасць прайсціся па старому парку, сфатаграфавацца са скульптурай русалкі, загадаць запаветнае жаданне, дакрануўшыся да славутага каменя, паслухаць цікавую і трагічную легенду пра чорную панну, нават абняць бронзавы помнік знакамітаму паляўнічаму сабаку, які ўратаваў жыццё свайму гаспадару. Сам палац без перабольшвання называюць самым значным помнікам архітэктуры Беларусі. І зусім лёгка ўявіць сабе, як яшчэ менш як сто гадоў назад выглядаў гэты палац, калі жылі ў ім нашчадкі Радзівілаў, бо і сёння ён захапляе сваёй прыгажосцю. РодРадзівілаў не меў сабе роўных у гісторыі Вялікага княства Літоўскага па колькасці выдатных палітычных, царкоўных, ваенных і культурных дзеячаў.У цэлым, 38 прадстаўнікоў роду займалі пасады, якія давалі права на месца ў Вялікакняжацкай Радзе, пазней – у Сенаце Рэчы Паспалітай. Барбара Радзівіл у 1550 г. стала каралевай Польшчы. Як і большасць арыстакратыі, Радзівілы мелі рамантычную легенду пра сваё паходжанне, якая бярэ свой пачатак у XIII ст.

Наведванне палаца не пакінула абыякавым нікога: бляск вялізных залаў, раскоша і прыгажосць, гучанне аргана і флейты захапілі наведвальнікаў.

Доўга па дарозе дадому навучэнцы і выкладчыкі абмяркоўвалі: і дзе ж усё такі схаваны тыя дванаццаць залатых апосталаў? А вы не ведаеце?

Сайт президента РБ МО РБ РИПО ГрГУ Детям об армии Детский правовой сайт Детский правовой сайт

Copyright © 2014-2022. Технологический колледж УО ГрГУ им. Я. Купалы