Уважаемые абитуриенты, приглашает Вас 6 апреля в 12.00 на день открытых дверей Технологического колледжа. Выберите свое будущее вместе с нами!

Обобщение педагогического опыта Ивановой Т.А.

У 2014-2015 навучальным годзе абагульнены вопыт выкладчыка беларускай мовы i лiтаратуры вышэйшай катэгорыi Iвановай Таццяны Анатольеўны.

Тэма вопыту: “Інтэграваная форма заняткаў як сродак павышэння якасці літаратурнай адукацыі навучэнцаў”.

 

Актуальнасць вопыту

Выкладанне дысцыпліны “Беларуская літаратура” ў сярэдняй спецыяльнай установе адукацыі выклікае ў выкладчыка праблему наступнага кшталту: нізкі працэнт навучэнцаў чытае творы мастацкай літаратуры. Адсюль выцякаюць цяжкасці з выкананнем заданняў высокага ўзроўню (у тым ліку ў абавязковых кантрольных работах). Аднак адчуваецца, што навучэнцы маюць някепскі патэнцыял, але зацікаўленасці да прадмета няма. Заняткі часта праходзяць нецікава, непрадуктыўна, выкладчык фактычна працуе адзін, забаўляючы групу як пераказам, так і аналізам тэксту. Як следства – слабы ўзровень валодання мовай. Зразумела, што ў такой сітуацыі ў навучэнцаў адсутнічаюць навыкі аргументавана выказваць сваю думку, цэласна ўспрымаць прадмет гутаркі, адсутнічае вопыт прэзентацыі сваіх ведаў і падобнае. Часцей за ўсё знаёмства з мастацкім тэкстам адбываецца па сродках кароткага зместу, сачыненні спісваюцца з інтэрнета, меркаванні крытыкаў выдаюцца за свае. Вышэй пералічанае сведчаць пра нізкі ўзровень літаратурнай адукацыі навучэнцаў. У сваю чаргу літаратурная адукацыя  – адна з першых прыступак на лесвіцы адукацыйных дасягненняў чалавека, прапанаваных Б.Гершунскім, якая ўплывае на развіццё прафесійнай кампетэнтнасці, на культуру і менталітэт чалавека.

Мэты вопыту

Выйсце з такой сітуацыі ляжыць ў полі методыкі выкладання дысцыпліны. З вялікай колькасці сучасных тэхналогій Iванова Т.А. абрала тэхналогію інтэграванага навучання. Вельмі актуальна інтэграцыя гучыць у такіх формах атрымання сярэдняй адукацыі як сярэдняя спецыяльная адукацыя, дзе колькасць гадзін на прадметы агульнаадукацыйнага цыкла значна паменшаная ў параўнанні з сярэдняй школай. Матэрыял такіх урокаў паказвае адзінства працэсаў, якія адбываюцца ў акаляючым нас свеце, дазваляе навучэнцам бачыць узаемасувязь розных навук. Інтэграваная форма заняткаў дае магчымасць педагогу і навучэнцам праявіць сябе, навучэнцам з высокім патэнцыялам дасягнуць узроўня творчасці, пашырыць кругагляд, развіць уменні ацэньваць сітуацыю цэласна, павысіць камунікатыўныя якасці маўлення, сфарміраваць свой погляд і ўменне яго аргументаваць, праводзіць заняткі цікава і займальна, павысіць актыўнасць навучэнцаў, развіваць уменне прэзентаваць свае веды.

У аснове вопыту ляжыць даследчы метад, заснаваны на выкарыстанні такіх прыёмаў, як прыём суадносін твора з яго рэальнай асновай, прыём разумення аўтарскай пазіцыі ў мастацкім творы, каментарыі гістарычнага і культуралагічнага тыпу, супастаўленне літаратурнага тэкста з творамі іншых відаў мастацтва, супастаўленне твора з іншымі творамі пісьменніка ці творамі іншых аўтараў. Інтэграваная форма заняткаў прымяняецца і ў рамках праектнай тэхналогіі, тэхналогіі праблемнага навучання, педагагічных майстэрняў, тэхналогіі крытычнага мыслення і іншых.

Мэта: паказаць, што выкарыстанне інтэграванай формы заняткаў павышае ўзровень літаратурнай адукацыі навучэнцаў.

Задачы вопыту:

- выявіць уплыў інтэграваных заняткаў на якасць літаратурнай адукацыі навучэнцаў;

- прааналізаваць дынаміку сфарміраванасці літаратурнай адукацыі навучэнцаў;

- прадэманстраваць методыку падрыхтоўкі і правядзення інтэграваных заняткаў;

- выявіць перспектывы развіцця вопыту.

Працягласць працы над вопытам

Інтэграваныя ўрокі праводзяцца Iвановай Таццянай Анатольеўнай каля 10 год, аднак раней не даследавалася іх выніковасць. Яны насілі часцей стыхійны характар: не ў кожнай вучэбнай групе і рэдка па якой тэме. Да сістэмнай працы па тэхналогіі інтэграваных урокаў прывяла рэфлексія навучэнцаў. На прыканцы курса беларускай літаратуры вучні пішуць “Ліст да першакурсніка”, які паказаў, што самымі яркімі ў памяці вучняў застаюцца тэмы, абмеркаваныя ў рамках інтэграваных заняткаў. Гэты факт і падштурхнуў выкладчыка да вывучэння сітуацыі: наколькі інтэграваныя заняткі дазвалюць падняць узровень зацікаўленасці прадметам, развіваць творчы патэнцыял, і як гэта дапамагае павысіць паспяховасць па дысцыпліне?

На першым этапе па рэалізацыі тэхналогіі інтэграваных заняткаў выкладчык працавала з тэмамі, інтэграванасць якіх неабходна ў адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы: “Тэма чарнобыльскай катастрофы ў сучаснай літаратуры”, а таксама пры вувучэнні сучаснага гістарычнага рамана. Заняткі праходзілі эфектна, аднак эфектыўнасць у высокай ступені не дасягалася, паколькі навучэнцам не ставала вопыту і навыкаў інтэграванай працы, развіваць якія магчымасці ўжо не было, бо вывучэнне дысцыпліны завяршалася. Таму лагічна было б пачаць працу з інтэграванай формай яшчэ на першым курсе. Так і ўзнікла невялікая сістэма арганізаваных па інтэграванай тэхналогіі заняткаў на працягу трох вучэбных семестраў, якая дазваляе навучэнцам развіваць навыкі працы над інтэграваным праектам, ствараць свой прадукт вучэбнай дзейнасці.

Па заяўленай тэме Iванова Т.А. мела магчымасць неаднаразова выступаць перад педагагічнымі аўдыторыямі на курсах павышэння кваліфікацыі (Гродна, інстытут павышэння кваліфікацыі, 2009г.), на пасяджэнні цыклавой камісіі філалагічных дысцыплін (Тэхналагічны каледж установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, 2012г.). На аснове праведзенага выкладчыкам адкрытага ўрока і метадычнага дакладу праводзіўся семінар-практыкум для выкладчыкаў (Тэхналагічны каледж, 2014г.). З метадычным дакладам выступала на сумесным пасяджэнні метадычных аб’яднанняў выкладчыкаў мовы, літаратуры і гісторыі (Гродна, 2015г.), а таксама на педагагічным савеце каледжа (2015г.).

Сайт президента РБ МО РБ РИПО ГрГУ Детям об армии Детский правовой сайт Детский правовой сайт

Copyright © 2014-2022. Технологический колледж УО ГрГУ им. Я. Купалы