Міжнародны дзень роднай мовы

Традыцыйна, 21 лютага, навучэнцы і  супрацоўнікі каледжа адзначылі  Дзень роднай мовы.
Гэты дзень – нагода для нас яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завем матчынай. Якая прыйшла да нас з малаком матулі, на якой мы думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.


Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду.
Гэты дзень у каледжы сапраўды стаў святочным. З самага ранку на ўсіх перапынках паміж заняткамі  гучалі песні на роднай мове. 

І, канешне, традыцыйнае чытанне вершаў. Жадаючых было шмат: навучэнцы і выкладчыкі чыталі не толькі тыя вершы, што прапанавалі супрацоўнікі  бібліятэкі, але і свае, улюбёныя.
Усе ўдзельнікі атрымалі салодкі падарунак і паветраны шарык. Настрой у кожнага быў цудоўны, святочны,  бо, згодна з вядомай прымаўкай, ніхто не можа сумаваць, калі ў яго ёсць паветраны шарык.

Сайт президента РБ МО РБ РИПО ГрГУ Детям об армии Детский правовой сайт Детский правовой сайт

Copyright © 2014-2022. Технологический колледж УО ГрГУ им. Я. Купалы