Уважаемые абитуриенты, приглашает Вас 6 апреля в 12.00 на день открытых дверей Технологического колледжа. Выберите свое будущее вместе с нами!

Да Года малой радзімы

9 студзеня 2019 года для навучэнцаў каледжа адбылася тэатралізаваная экскурсія ў Музей Максіма Багдановіча. Група ТВіАПБ-19.18/1 атрымала вандроўку ў мінулае – у той час, калі з 1892 па 1896 гг. сям’я Багдановічаў пражывала ў Гродне. Іх сустракала Марыя Апанасаўна Багдановіч (маці паэта), распавядала пра сябе, пра выхаванне дзяцей, пра працоўную і творчую дзейнасць Адама Багдановіча (бацькі паэта), кола яго сяброў і знаёмых, а таксама раскрыла цікавыя падрабязнасці аб адносінах у сям’і і жыцці ў Гродне.

Гаспадыня панаёміла навучэнцаў з інтэр’ерам кватэры сям’і Багдановічаў у Гродне, распавядала пра розныя віды зёлак і іх лекавых ўласцівасцях, частавала ўсіх зёлкавай гарбатай. Такі фармат сустрэчы вельмі спадабаўся навучэнцам.

Больш цікавай інфармацыі пр музей вы атрымаеце тут: http://bagdanovichmuseum.by

Сайт президента РБ МО РБ РИПО ГрГУ Детям об армии Детский правовой сайт Детский правовой сайт

Copyright © 2014-2022. Технологический колледж УО ГрГУ им. Я. Купалы