Уважаемые абитуриенты, приглашает Вас 6 апреля в 12.00 на день открытых дверей Технологического колледжа. Выберите свое будущее вместе с нами!

Адкрыты інтэграваны ўрок

15 сакавіка 2018 г. праведзены адкрыты інтэграваны ўрок па літаратуры, гісторыі і біялогіі на тэму “Кастусь Каліноўскі – вобраз у рамане і постаць у гісторыі”.

Заняткі праведзены ў рамках тэхналогіі педагагічных майстэрняў. Навучэнцы працавалі з трыма выкладчыкамі Івановай Т.А., Конкалем В.Ч. і Сурмач М.У., стваралі праект у праграме Padlet, пісалі сінквейн.

Інтэграваныя заняткі мелі на мэце стварыць цэласны вобраз Кастуся Каліноўскага, абагуліць і сістэматызаваць веды пра яго праз прызму мастацкага адлюстравання ў рамане,  гiстарычных звестак і ўплыву радаводу на фарміраванне яго асобы. На ўроку былі дасягнуты і выхаваўчыя мэты: падчас рэфлексіі навучэнцы адзначалі, што задумаліся пра значэнне Радзімы для чалавека, адказнасці і грамадзянскага абавязку і зацікавіліся гісторыяй паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага i ўплывам генатыпу на фармiраванне асобы чалавека. 

Сайт президента РБ МО РБ РИПО ГрГУ Детям об армии Детский правовой сайт Детский правовой сайт

Copyright © 2014-2022. Технологический колледж УО ГрГУ им. Я. Купалы