Гурток LOGOS

Гурток LOGOS

Кіраўнік гуртка Іванова Таццяна Анатольеўна

У гурток уваходзяць навучэнцы розных курсаў і спецыяльнасцей. Яго мэта -  падтрыманне беларускай нацыянальнай мовы як асноўнай крыніцы духоўнага багацця нацыі, росту культуры зносін сярод падрастаючага пакалення, а таксама паглыбленне ведаў і абуджэнне цікавасці ў дзяцей да роднай мовы праз вывучэнне культуры, літаратуры і гісторыі роднага краю.

 

Задачы гуртка:

1. Удасканаленне ведаў роднай мовы, літаратуры і культуры.

2. Уплыў на развіццё нацыянальнай свядомасці.

3. Абуджэнне цікавасці да гісторыі і культурнай спадчыны роднага краю.

4. Развіццё культуры зносін, удасканаленне ўласнага маўлення і аратарскіх здольнасцяў.

Асноўныя формы арганізацыі адукацыйна-выхаваўчага працэсу: наведванне музеяў, экскурсіі, вывучэнне жыццяпісу пісьменнікаў, прачытанне і абмеркаванне мастацкіх твораў, праца над праектамі і іх прэзентацыі, дэкламацыя вершаў, праца з сайтам на беларускай мове.

            Гурткоўцы арганізоўваюць тыдні беларускай мовы, удзельнічаюць у шматлікіх творчых конкурсах. Так, праект “Янка Купала. Моладзі” браў удзел у конкурсе “Рэцытацыя. Славутыя землякі”. Наш відэаролік заняў І месца ў рэспубліцы. Аўтары праекта: Русілка Мікіта і Аніська Ілья, пры ўдзеле Астапука Івана, Голуба Паўла, Сярко Маргарыты, Ніколенка Анастасіі, Чыгрына Ігара, Лаўрушкі Андрэя, Адамовіча Андрэя, Тажыевай Беатрысы, Курловай Алены і інш.

 

Сайт президента РБ МО РБ РИПО ГрГУ Детям об армии Детский правовой сайт Детский правовой сайт

Copyright © 2014-2018. Технологический колледж УО ГрГУ им. Я. Купалы